Масленіца - самая смачная і вясёлая забава!

14.03.2024

Масленiца - адно з традыцыйных, самых вясёлых і цікавых славянскіх святаў на Беларусi. Асноўная накіраванасць абраднасці масленічнага тыдня - праводзіны зімы, сустрэча вясны. Сімваламі гэтага свята лічыцца Сонца, смачныя бліны і саламяная лялька - Масленіца. Свята Масленіца выклікае ў дзяцей дашкольнага ўзросту  цікавасць да мінулага сваіх продкаў, пашырае веды аб культурнай спадчыне беларускага народа

У дзіцячым садку №7 провады Зімы на масленічным тыдні сталі добрай традыцыяй. Перад святам Масленіцы выхаванцы спасцігаюць таямнічасць і чароўнасць гэтага свята, акунаюцца ў народныя традыцыі, вывучаюць народныя песні, запеўкі і заклічкі, знаёмяцца з тым, як і  калі свята праводзіцца і што яно азначае. Таксама выхаванцы даведаліся пра асноўны масленічны пачастунак – бліны.

14 сакавіка бацькоў і ўсіх детак Скамарохі запрасілі на святкавальную пляцоўку і там  распачалі вяселую забаву. Да нас, у садок завітала Зіма, Вясна, не абыйшлося і без свавольстваў  Бабы Ягі. Дзеці з захапленнем  удзельнічалі ў святкаванні Масленіцы, спявалі песні, заклічкі, гулялі ў гульні.  Бацькі с задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях і карагодах. А пасля прынялі ўдзел у “Бяспройграшнай латарэі”.

Масленіца скончылася традыцыйна- Скамарохі запрасілі ўсіх пачаставацца  гарачай гарбатай і смачнымі блінамі. Сапраўды, Масленіца – самая смачная і вясёлая забава.