Ой, калядачкі, калядкі!

13.01.2023

Калядкі, калядкі! Сабраліся хлопцы і дзяўчаткі!

Выхаванцы нашага дзіцячага садку сталі ўдзельнікамі забавы "Калядкі-калядачкі". Дзеці пазнаёміліся з традыцыйным народным святам Каляды, з творамі беларускага фальклору (вершы, песні, гульні). Вясёлыя шумныя гульні захапілі дзяцей, а традыцыйныя персанажы - Каза, Мядзведзь, калядоўшчыкі дапамаглі акунуцца ў атмасферу народнага свята.